"У КОЖНЫМ МАТЧЫ АДШТУРХОЎВАЕМСЯ АД СЯБЕ"
Прадстаўляем увазе заўзятараў відэападкаст з удзелам чатырох футбалістаў "Дынама-Мінск" U19, якое нядаўна заваявала пуцёўку ў 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
Брамнік Даніла РАДКЕВІЧ, абаронцы Ўладзіслаў КІБАК і Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, хаўбек Арцём ГРАБЦЭВІЧ прыгадалі пра кожнага з супернікаў па "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў", расказалі аб атмасферы ў калектыве, падзяліліся меркаваннямі пра лютаўскі паядынак з французскім "ПСЖ".
Прыемнага прагляду! І падпісвайцеся на афіцыйны Youtube-канал "бела-сініх"!







