СЯРГЕЙ ЯРОМКА ВЫЗНАЧЫЎ ВЫЯЗНЫ СКЛАД
"Дынама-Мінск" U19 працягвае падрыхтоўку да супрацьстаянняў з равеснікамі-аднаклубнікамі з Тбілісі ў межах 3-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26.
Трэнерскі штаб на чале з Сяргеем Яромкам уключыў у склад, які сёння ўвечары адправіцца ў сталіцу Грузіі, 20 футбалістаў:
брамнікі — Кірыл БУЦЕВІЧ, Даніла РАДКЕВІЧ;
абаронцы — Уладзіслаў БЕЙНЯ, Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, Марк НІЗОЎЦАЎ, Уладзіслаў РУСАКОЎ, Глеб СЕРАДА, Мацвей ЧАРНЯЎСКІ;
паўабаронцы — Кірыл АДАМОВІЧ, Арцём ГРАБЦЭВІЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Глеб ДРОЗД, Аляксей ЖАЧКО, Артур ЗАБЛОЦКІ, Уладзіслаў КІБАК, Ягор МОЎЧАН, Фёдар ПАБОРЦАЎ, Мікіта ЦІТОЎ;
нападнікі — Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ, Андрэй ЛУЦКОВІЧ.







