Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

СА СРЭБРАМ МІЖНАРОДНАГА ТУРНІРУ Ў МАСКВЕ

15.12.2025

Яшчэ адна каманда "бела-сініх" паспяхова з’ездзіла ў сталіцу Расіі, дзе не толькі паказала якасную гульню, але і ўпісала сябе ў лік прызёраў.

Гэтым разам гаворка пра хлопцаў 2014-15 гадоў нараджэння — падначаленых Антуана Маёрава, якія дабраліся да вырашальнай стадыі міжнароднага турніру "Шлях будучыні".

Адзначым, што матчы праходзілі ў фармаце "9 на 9", з двума таймамі па 30 хвілін.

Група "А". Вынік. 1. ЦСКА U12 (Масква, Расія) — 9. 2. Дынама-Масква U12 (Расія) — 6. 3. Спартак U12 (Масква, Расія) — 3. 4. Няфтчы U12 (Баку, Азербайджан) — 0.

Група "Б". ДЫНАМА-МІНСК U12: Лакаматыў U12 (Масква, Расія) — 1:3 (Дзмітрый Бялецкі); Акадэмія футбола імя Юрыя Сёміна U12 (Арол, Расія) — 0:0; Чартанава U12 (Масква, Расія) — 3:2 (Дзмітрый Бялецкі, Арцём Гаўрыловіч, Сяргей Васючонак).
Вынік. 1. Лакаматыў U12 — 7. 2. ДЫНАМА-МІНСК U12 — 4. 3. Чартанава U12 — 2. 4. Акадэмія футбола імя Юрыя Сёміна U12 — 2.

1/2 фіналу. ДЫНАМА-МІНСК U12 — ЦСКА U12 — 2:1 (Арцём Гаўрыловіч, Сяргей Васючонак).

Фінал. ДЫНАМА-МІНСК U12 — Лакаматыў U12 — 0:3.

Срэбраныя медалі прымерылі Савелій САФОНАЎ, Артур САЧУК, Міхаіл РАМАНАЎ, Дамір САЧКО, Яўген ЖЫШКЕВІЧ, Яраслаў ДАКУКА, Аляксей ЛАПІЦКІ, Максім КУЛІК, Арцём САРОКІН, Арцём ГАЎРЫЛОВІЧ, Сяргей ВАСЮЧОНАК, Назар САЎЧЫК, Кірыл ШЫДЛОЎСКІ, Павел БЕЗБАРОДЗЬКА, Глеб БУБЯНЬКО, Дзмітрый БЯЛЕЦКІ.

Фота: vk.com/railwayfuture