РАМАН БЕГУНОЎ ЗАХОЎВАЕ АДДАНАСЦЬ ДЫНАМАЎСКІМ КОЛЕРАМ
Абаронца Раман БЕГУНОЎ аформіў новае працоўнае пагадненне з "бела-сінімі", у форме якіх сумарна выступае цягам ужо сямі з паловай гадоў.
У мінулым сезоне вопытнейшы футбаліст з’яўляўся лідарам мінскага "Дынама" па колькасці праведзеных паядынкаў — 37 ва ўсіх турнірах (3 галы). Як капітан каманды першым узняў над галавой Суперкубак Беларусі-2025.
Дзякуючы стабільна якаснай гульні наш #67 быў уключаны ў сімвалічную зборную "А" па выніках чэмпіянату, а ў лістападзе пасля доўгага перапынку атрымаў выклік у нацыянальную зборную краіны, дзе ад званка да званка адпрацаваў матчы з датчанамі (2:2) і грэкамі (0:0).
Зычым Раману захоўваць такі ж высокі ўзровень і ў наступным годзе дабіцца з "Дынама-Мінск" максімальных вынікаў!







