РАМАН БЕГУНОЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ СЕЗОНА
Амаль 1800 чалавек узяло ўдзел у апытанцы, мэтай якой з’яўляўся выбар найлепшага футбаліста "бела-сініх" у 2025 годзе.
У выніку ганаровае званне плюс адмысловы прыз ад Winline, тытульнага партнёра мінскага "Дынама", атрымаў капітан каманды Раман БЕГУНОЎ.
Дасведчаны абаронца ў мінулым сезоне правёў 37 афіцыйных паядынкаў, забіў тры мячы. Разам з партнёрамі заваяваў Суперкубак Беларусі і срэбраныя медалі найвышэйшай лігі.
За Бегунова было аддадзена 592 галасы (33,85%). Далей месцы размеркаваліся такім чынам: 2. Фаваз АБДУЛАХІ — 528 (30,19%). 3. Карэн ВАРДАНЯН — 256 (14,64%). 4. Яўген МАЛАШЭВІЧ — 113 (6,46%). 5. Мікіта ДЗЕМЧАНКА — 106 (6,06%). 6. Іван КАНАВАЛАЎ — 71 (4,06%). 7. Мустафа ДЖЫМЕ — 29 (1,66%). 8. Аляксей ВАКУЛІЧ — 22 (1,26%). 9. Уладзіслаў КАЛІНІН — 17 (0,97%). 10. Максім МЯКІШ — 15 (0,86%).







