Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПРАЦЯГНЕМ ВЫСТУПЛЕННІ НА ЕЎРААРЭНЕ!

10.12.2025

Юнацкая ліга УЕФА-2025/26. "Шлях пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў"

3-і раўнд. Матч у адказ

ДЫНАМА-ТБІЛІСІ U19 (ГРУЗІЯ) — ДЫНАМА-МІНСК U19 (БЕЛАРУСЬ) — 0:2 (0:0), па пенальці 2:4
ТБІЛІСІ. 10 снежня. Стадыён імя Барыса Пайчадзэ. Пачатак у 16.00. 3270 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Карабаеў, А.Доўгіх, Д.Белаградаў (усе — Казахстан).
ДЫНАМА-ТБІЛІСІ U19: Чачашвілі, Дыяканідзэ, Глунчадзэ, Ламідзэ, Хуцышвілі (Ніквашвілі, 71), Бералідзэ (к) (Гвазава, 59), Дзнеладзэ (Цулая, 46), Данэлія (Наценадзэ, 71), Гвасалія, Далтмурзіеў, Адзікадзэ (Мікаўтадзэ, 59).
Запасныя: Гагвішвілі, Шашыяшвілі, Алексідзэ, Ніярадзэ.
ДЫНАМА-МІНСК: Радкевіч, Кібак, Леанцюк, Нізоўцаў, Серада, Бейня (Моўчан, 46), Дзегцярэнка (Паборцаў, 84), Грабцэвіч (к), Жачко, Заблоцкі (Луцковіч, 93+), Васкабойнікаў.
Запасныя: Буцевіч, Русакоў, Чарняўскі, Дрозд, Цітоў.
ГАЛЫ: 0:1 — Васкабойнікаў (56, пас — Кібак). 0:2 — Жачко (68, пас — Васкабойнікаў).
На 51-й хвіліне Васкабойнікаў не рэалізаваў пенальці.
СЕРЫЯ ПЕНАЛЬЦІ: 1:0 — Далтмурзіеў. 1:1 — Луцковіч. 1:1 — Наценадзэ (Радкевіч парыраваў). 1:2 — Серада. 1:2 — Дыяканідзэ (Радкевіч парыраваў). 1:3 — Грабцэвіч. 2:3 — Мікаўтадзэ. 2:4 — Леанцюк.
ПАПЯРЭДЖАННІ: Заблоцкі (19), Глунчадзэ (27), Бералідзэ (46), Цулая (61), Серада (72), Нізоўцаў (88).

Першы матч — 2:0.