НАША ЖАНОЧАЯ КАМАНДА АТРЫМАЛА ЎЗНАГАРОДЫ
Сёння адбылося ўзнагароджанне гульцоў і трэнерска-адміністратыўнага штаба "Дынама"-БДУФК залатымі медалямі за перамогу ў жаночым чэмпіянаце краіны-2025.
У цырымоніі прыняў удзел старшыня Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Яўген Булойчык.
Нагадаем, што наша каманда шосты раз запар заваявала галоўны нацыянальны тытул.







