НАБЫВАЙЦЕ ПРАГРАМКІ — І ВЫЙГРАВАЙЦЕ!
Спадзяемся, максімальная колькасць заўзятараў наведаюць у сераду, 3 снежня, Нацыянальны футбольны стадыён, каб падтрымаць любімую каманду перад трохмесячнай паўзай у афіцыйным календары! Стартавы свісток у кубкавай сустрэчы з "Віцебскам" прагучыць у 18.30.
У гэты дзень адбудзецца заключны ў годзе розыгрыш крутых прызоў:
- чэмпіёнскай майкі-2024;
- байкі ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline;
- мяснога бокса ад Hopper.
Для таго каб прэтэндаваць на атрыманне падарункаў у перапынку паядынку, трэба набыць матчавую праграмку. Месца продажу — павільён, размешчаны каля фан-зоны на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага праспекта.







