ІВАН КАНАВАЛАЎ — WINLINE-ГУЛЕЦ ЛІСТАПАДА-СНЕЖНЯ
У афіцыйным telegram-канале мінскага "Дынама" завершана галасаванне па вызначэнні найлепшага гульца "бела-сініх" у пары заключных гульнявых месяцаў гэтага года.
Лаўры пераможцы намінацыі прымерыў Іван КАНАВАЛАЎ, які атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
Адзначым, што ў лістападзе-снежні расійскі брамнік ад званка да званка адпрацаваў чатыры паядынкі, прычым у двух пакінуў свае вароты ў недатыкальнасці.
На карысць Канавалава выказаліся 334 чалавекі з 818, якія ўзялі ўдзел у апытанцы. Далей месцы размеркаваліся так: 2. Карэн ВАРДАНЯН — 149 (18,22%). 3. Аляксей ВАКУЛІЧ — 148 (18,09%). 4. Іван БАХАР — 94 (11,49%). 5. Раман БЕГУНОЎ — 93 (11,37%).







