ІВАН КАНАВАЛАЎ ПАКІДАЕ НАШУ КАМАНДУ
Па сканчэнні тэрміну дзеяння кантракта з "бела-сінімі" расстаецца расійскі брамнік Іван КАНАВАЛАЎ.
Гэты футбаліст падпісаў кантракт з мінскім "Дынама" ў мінулым ліпені — і з’яўляўся асноўным вартаўніком варот у другой палове сезона: 16 паядынкаў, у тым ліку пяць "на нуль", 13 прапушчаных мячоў. Разам з партнёрамі прымерыў срэбраныя медалі найвышэйшай лігі, а таксама дапамог камандзе заваяваць пуцёўку ў 1/4 фіналу Кубка Беларусі-2025/26.
Дзякуем Івану за надзейнасць, грунтоўнасць, байцоўскія якасці! Усяго найлепшага ў далейшай кар’еры!







