ГОЛ АЛЯКСЕЯ ВАКУЛІЧА — НАЙЛЕПШЫ Ў ЗАКЛЮЧНЫ ГУЛЬНЯВЫ ДЗЕНЬ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" вызначыла ўладальнікаў індывідуальных намінацый па выніках 30-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
У спісе ўзнагароджаных аказаўся Аляксей ВАКУЛІЧ, пасля выдатнага дальняга стрэла якога наша каманда павяла ў дамашняй дуэлі з "МЛ Віцебск" (1:1).
Гэты гол заслужана прызнаны найлепшым у заключны гульнявы дзень найвышэйшай лігі.







