ГАННА СІНЯЎСКАЯ — MVP СЕЗОНА Ў СКЛАДЗЕ "ДЫНАМА"-БДУФК
У telegram-канале "бела-сініх" завершана апытанка па вызначэнні найлепшага гульца нашай жаночай каманды па выніках года.
Ганаровае званне атрымала 19-гадовы форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ, якая ў 2025-м правяла ў форме "Дынама"-БДУФК 34 афіцыйныя паядынкі, забіла 16 мячоў і аддала 9 "асістаў". А разам з баявымі сяброўкамі аформіла залаты хет-трык — чэмпіёнства, Кубак і Суперкубак краіны.
На карысць Сіняўскай выказаліся 492 чалавекі з 888, якія прагаласалалі (55,41%). Далей месцы размеркаваліся так: 2. Ганна ПІЛІПЕНКА — 225 (25,34%). 3. Екацярына КАВАЛЬЧУК — 73 (8,22%). 4. Эмуэджэ АГБІАГБЕЎХА — 40 (4,51%). 5. Вольга КАПЫША — 34 (3,83%). 6. Аліна ХАРАШЧАК — 16 (1,80%). 7. Блесінг Касарачы АКПЕ — 8 (0,90%).
Віншуем Ганну з высокім прызнаннем і зычым толькі яскравых пераможных матчаў і як мага болей галоў!







