ФАВАЗ АБДУЛАХІ: НАСТУПНЫ СЕЗОН — У "ДЫНАМА-МІНСК"
Працоўныя адносіны з нашым клубам падоўжыў Фаваз АБДУЛАХІ.
Нігерыйскі легіянер далучыўся да "бела-сініх" напрыканцы чэрвеня — і хутка пераўтварыўся ў важную фігуру ў цэнтры паўабароны: 19 паядынкаў, 2 забітыя мячы + 2 асістэнцкія балы.
Прычым абодва ўзяцці варот у выкананні нашага #42 атрамыліся вельмі запамянальнымі. Стрэл на 93+-й хвіліне ў выязной сустрэчы са "Смаргонню" (2:1) стаў пераможным, а гол "Нафтану" у Наваполацку (3:1) увайшоў у лік найлепшых па выніках 26-га чэмпіянатнага тура.
Спадзяемся, наступны сезон будзе для Фаваза і мінскага "Дынама" яшчэ больш паспяховым!







