"ДЫНАМА-МІНСК" — "ВІЦЕБСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння ў 18.30 на Нацыянальным футбольным стадыёне прагучыць стартавы свісток у паядынку, якому належыць вызначыць уладальніка пуцёўкі ў чвэрцьфінал Кубка краіны-2025/26. Мінскае "Дынама" супраць "Віцебска" — шыльда цікавая, так што чакаем заўзятараў на трыбунах!
Пакуль жа прапануем азнаёміцца з апошняй ў гэтым годзе афіцыйнай матчавай праграмкай, якая мае 20-ы парадкавы нумар. На тузіне старонак — постэр "бела-сініх", склады каманд, расказ пра суперніка, статыстычныя даныя.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку сустрэчы.







