"ДЫНАМА-МІНСК" U19: ВЕРЫМ У ХЛОПЦАЎ!
У сераду, 10 снежня, каманду Сяргея Яромкі чакае паядынак у адказ 3-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. Арэнай супрацьстаяння з равеснікамі з тбіліскага "Дынама" зноў акажацца стадыён імя Барыса Пайчадзэ ў сталіцы Грузіі з умяшчальнасцю 54 з паловай тысячы гледачоў. Пачатак а 16-й гадзіне па беларускім часе.
Нагадаем, што некалькімі днямі раней нашы хлопцы саступілі — 0:2. Але, верым, здольны прадэманстраваць сваю найлепшую гульню і вярнуцца з барацьбу за пуцёўку ў наступны этап!
Госці выйдуць на газон у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Казахстана на чале з Саятам Карабаевым, асіставаць якому будуць Аляксей Доўгіх і Дзмітрый Белаградаў. Чацвёрты — Сандра Нанікашвілі (Грузія). Інспектар матчу — Карэн Налбандзян (Арменія). Дэлегат УЕФА — Марыя Дуран (Боснія і Герцагавіна).
Назіраць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя, дасяжная па спасылцы.







