"ДЫНАМА-МІНСК" U19: ПРАЦЯГВАЕМ БАРАЦЬБУ
Праз пару дзён каманда Сяргея Яромкі выйдзе на дыстанцыю 3-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. Нагадаем, што змагацца з аднаклубнікамі з Тбілісі абодва раза належыць на полі суперніка — стыдыёне імя Барыса Пайчадзэ.
Паядынак у пятніцу, 5 снежня, з’яўляецца для прадстаўніка нашай краіны намінальна дамашнім — суадносна, пройдзе пры пустых трыбунах. Пачатак у 16.00 па мясцовым часе (15.00 па беларускім).
Хлопцы згуляюць у белых майках і трусах (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Малдовы на чале з Ігарам Бошкам, асіставаць якому будуць Артур Макавей і Павел Гулевіч. Чацвёрты — Іраклі Херхадзэ. Інспектар матчу — Ляван Паніяшвілі (абодва — Грузія). Дэлегат УЕФА — Архан Гусейнзадэ (Азербайджан).
Спасылку на жывы эфір апублікуюць пазней у сацыяльных сетках мінскага "Дынама".







