ДАВЕДАЛІСЯ АБ НАСТУПНЫМ КУБКАВЫМ АПАНЕНЦЕ
Вызначаны пары 1/4 фіналу Кубка краіны-2025/26.
"Бела-сінія" вясной пазмагаюцца з "Іслаччу" з Мінскага раёна. Першы паядынак будзе насіць гасцявы статус.
Нагадаем, што нашы хлопцы раней выбілі з турнірнай дістанцыі гомельскі "Лакаматыў" (Д2) — 2:1 і "Віцебск" — 1:1, па пенальці 4:2. "Воўкі" ж аказаліся мацнейшымі за "Ніву" з Доўбізна (Д2) — 4:0 і "Слуцка-2024" — 2:1.
Таксама за пуцёўкі ў наступны этап паспрачаюцца "Дынама-Брэст" — "МЛ Віцебск", "Тарпеда"-БелАЗ — БАТЭ, "Славія" — "Арсенал".







