ДАДЗЕНЫ СТАРТ СУПРАЦЫ З АКАДЭМІЯЙ "ЛАКАМАТЫВА"
У межах турніру "Шлях будучыні", дзе каманда "бела-сініх" U12 дабралася да вырашальнай стадыі, адбылося і знамянальная падзея. Паміж Акадэміямі ФК "Лакаматыў" (Масква) і ФК "Дынама-Мінск" быў падпісаны міжнародны мемарандум аб супрацы.
Пагадненне ўключае, у прыватнасці, абмен досведам у пытаннях падрыхтоўкі юных футбалістаў, стажыроўкі трэнераў, адукацыйную дзейнасць (канферэнцыі, семінары), развіццё шматстатнасці культур пры выкананні маральных і культурных каштоўнасцяў праз развіццё дзіцяча-юнацкага футбола.
З боку нашага клуба дакумент падпісаў старшы трэнер Акадэміі Сяргей ПАЎЛЮКОВІЧ, з боку "Лакаматыва" — кіраўнік Акадэміі Сяргей АЎЧЫННІКАЎ, які, дарэчы, у 2011 годзе ўзначальваў мінскае "Дынама".
Для дэлегацыі з Беларусі арганізавалі экскурсію па тэрыторыі "РЖД Арэны" і наведванне музея "чыгуначнікаў".







