"БЕЛА-СІНІЯ" U19 ПАЗМАГАЮЦЦА З РАВЕСНІКАМІ З ПСЖ У ПАРЫЖЫ
На днях каманда мінскага "Дынама", якая пераадолела тры кваліфікацыйных раўнды "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26, даведалася пра наступнага суперніка — па 1/16 фіналу турніру.
Падначаленым Сяргея Яромкі належыць змагацца з равеснікамі з "Пары Сэн-Жэрмэн".
Гэты паядынак пройдзе ў сераду, 4 лютага, у сталіцы Францыі — на адным з палёў трэніровачнага комплекса ПСЖ. Стартавы свісток прагучыць у 14.30 па мясцовым часе (16.30 па беларускім).
Фота: campus.psg.fr







