"БЕЛА-СІНІЯ" — СА СТАТУЭТКАМІ "ЗОРНАГА МЯЧА"-2025
Сёння адбылася ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў чарговага беларускага футбольнага сезона.
У некалькіх намінацыях "Зорнага мяча"-2025 адзначаным аказаўся ФК "Дынама-Мінск".
"Бела-сінія" атрымалі прызы "Справядлівай гульні" і "За волю да перамогі". Апроч таго, пяцёра хлопцаў уключана ў сімвалічныя зборныя найвышэйшай лігі: Раман БЕГУНОЎ з Мікітам ДЗЕМЧАНКАМ — у "А", Фаваз АБДУЛАХІ, Яўген МАЛАШЭВІЧ, Карэн ВАРДАНЯН — у "Б".
Лаўрэатамі сталі і прадстаўнікі нашай жаночай каманды: найлепшы абаронца чэмпіянату — Дар’я ГАРШКОВА, найлепшы трэнер — Юрый МАЛЕЕЎ.
Дарэчы, аўтарам найлепшага здымка сезона-2025 прызнаны фатограф мінскага "Дынама" Ягор ШТАНЕНКА.
Віншуем!








