АНДРЭЙ ДЗЕНІСЮК ПРАВЁЎ МІНІ-ТРЭНІРОЎКУ
Гулец "бела-сініх" і моладзевай зборнай краіны Андрэй ДЗЕНІСЮК наведаў сталічную пачатковую школу №29 імя братоў Сянько.
Перспектыўны паўабронца правёў міні-трэніроўку для групы навучэнцаў 3-4 класаў, адказаў на пытанні і прызваў заўсёды ісці за сваімі марамі. А потым уважліва глядзеў, як яго новыя знаёмыя дэманстравалі уменні ў працы з мячом у межах адмысловага ўрока фізічнай культуры.
За тым жа працэсам назіралі і члены раёнага этапа конкурсу "Спорт сям’і з года ў год моцы духу прыдае", які выконвае мноства важных задач, у праватнасці, папулярызацыі здаровага ладу жыцця.















