АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 30-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках заключнага, 30-га, гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
У ганаровую адзінадцатку трапіў прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах разыйшлося ўнічыю 1:1 з "МЛ Віцебск".
Адзначаным аказаўся Аляксей ВАКУЛІЧ — адкрыў лік на 40-й хвіліне неверагодным па прыгажосці стрэлам метраў з 30.
Для 27-гадовага абаронцы гэта другое запар і чацвёртае ўвогуле ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 17-га, 25-га і 29-га).








