АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ ПАДОЎЖЫЎ КАНТРАКТ
Наступны год у складзе сталічнага "Дынама" правядзе абаронца Аляксей ВАКУЛІЧ.
Сезон-2025 атрымаўся для ўраджэнца Івацэвічаў даволі паспяховым у індывідуальным плане: 28 афіцыйных паядынкаў, 3 забітых мячы + 3 асістэнцкіх балы. У камандным усё склалася не так, як хацелася б, — Суперкубак краіны і толькі срэбра элітнага дывізіёна. Не сумняваемся, што наш №24 разам з партнёрамі прыкладуць максімум намаганняў для заваявання дзясятага чэмпіёнскага тытула!
Таксама нагадаем: Вакуліч чатыры разы трапляў у сімвалічныя зборныя тура, а таксама быў прызнаны аўтарам найлепшага гола 30-га гульнявога дня найвышэйшай лігі.







