Наступны матч
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

1/16 ФІНАЛУ — ГІСТАРЫЧНЫ ВЫНІК

10.12.2025

Каманда "бела-сініх" U19 пераадолела бар’ер 3-га раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2025/26. Прычым зноў з гонарам выбралася са складанай сітуацыі: у першым, намінальна дамашнім паядынку саступіла равеснікам з тбіліскага "Дынама" — 0:2, у сустрэчы ў адказ у асноўны час узяла верх з тым жа лікам, а потым аказалася больш паспяховай у серыі пенальці (4:2).

Нагадаем, што этапам раней падначаленыя Сяргея Яромкі па аналагічным сцэнары ўхілілі ад барацьбы супернікаў з балгарскага "Лудагорца" (0:1, 2:0).

У выніку прадстаўнік Беларусі ўпершыню ў гісторыі прабіўся ў 1/16 фіналу гэтага турніру. Лёсаванне пройдзе ўжо 12 снежня. Уладальнік пуцёўкі ў наступную стадыю вызначыцца ў адным матчы — 3/4 лютага.

Нашым хлопцам выпадзе нейкі з дзесяці варыянтаў: "Атлетыка" U19, "Барселона" U19 (абодва — Іспанія), "Тотэнхэм" U19, "Манчэсцер Сіці" U19, "Арсенал" U19 (абодва — Англія), "Барусія" U19 (Дортмунд, Германія), "Спортынг" U19 (Партугалія), "Пары Сэн-Жэрмэн" U19 (Францыя), "Інтэр" U19 (Італія), "Аякс" U19 (Нідэрланды).