Наступны матч Нёман 5 красавіка (д) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗАВЯРШЫЛІ ВЫСТУПЛЕННІ Ў КУБКУ БЕЛАРУСІ

1.03.2025

Матч 1/8 фіналу Кубка Беларусі-2024/25

ДЫНАМА-МІНСК — НЁМАН (ГРОДНА) — 0:2 (0:0)
МІНСК. 1 сакавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 14.00. 2180 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Шумілаў (Азярцо), А.Гусеў, М.Арабей (абодва — Мінск).
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Пігас, Калачоў, Гаўрыловіч, Бегуноў (к) (Вакуліч, 61), Шаўчэнка, Мякіш, Дземчанка (Грачыха, 57), Бахар (Цапянкоў, 73), Варданян (Джыме, 73), Малашэвіч (Педра Ігар, 57).
Запасныя: Шпакоўскі, Апяцёнак, Сілінскі, Жачко, Сакалоўскі. 
НЁМАН: Бялоў, Паўлюкавец (Кучынскі, 46), Пархоменка, Садаўнічы (к), Шамурзаеў, Еўдакімаў (Сучкоў, 80), Казлоў, Якімаў, Пушнякоў (Лягчылін, 86), Зубовіч (Краўцоў, 69), Савіцкі (Клачкоў, 80).
Запасныя: Маліеўскі, Шалашнікаў, Мазурыч, Назаранка.
ГАЛЫ: 0:1 — Гаўрыловіч (53, у свае вароты). 0:2 — Лягчылін (94+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бегуноў (29), Бахар (48), Зубовіч (67), Шаўчэнка (76), Якімаў (77), Кучынскі (82), Вакуліч (91+), Сучкоў (92+).