З ДНЁМ ЖАНЧЫН І МІЖНАРОДНЫМ ЖАНОЧЫМ ДНЁМ!

У Беларусі 8 сакавіка адзначаецца Дзень жанчын і Міжнародны жаночы дзень — свята вясны, прыгажосці і выдатнага настрою.
Сардэчна віншуем усіх футбалістак, супрацоўніц і прыхільніц мінскага "Дынама", зычым моцнага здароўя, бясконцага шчасця, любві і дабрабыту!
Дзякуем мам, бабуль, жонак, сябровак, дачок за штодзённую падтрымку, невычарпальную энергію, мудрасць і цярпенне. Няхай у вашым жыцці будуць толькі радасныя падзеі, станоўчыя эмоцыі, а ўсе мары абавязкова здзейсняцца!