З ДНЁМ МІЛІЦЫІ!

ФК "Дынама-Мінск" віншуе з Днём міліцыі ўсіх супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў!
Гэта прафесійнае свята штогадова адзначаецца ў Беларусі 4 сакавіка як даніна павагі смелым і мужным людзям, якія стаяць на варце міру, законнасці, правапарадку і гатовы прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну.
Вялікі дзякуй і нізкі паклон за службу! Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і максімальна бяспечных рабочых будняў!