З ДНЁМ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

Сёння ў нашай краіне адзначаюць дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі. Найважнейшы дакумент быў прыняты 15 сакавіка 1994 года, замацаваў статус Беларусі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы і заклаў трывалы прававы падмурак незалежнасці. Таксама ўпершыню ў гісторыі краіны ў сістэме найвышэйшых органаў дзяржаўнай улады была прадугледжана пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дапаўненні і змяненні ў Канстытуцыю ўносіліся на рэспубліканскіх рэферэндумах — у 1996, 2004 і 2022 гадах.
Дзейсная Канстытуцыя у поўнай меры адказвае духу часу, гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.