ЯШЧЭ РАЗ ПАСПАРЫНГУЕМ З "МАЛАДЗЕЧНАМ-2018"

У суботу, 8 сакавіка, "бела-сінія" правядуць заключную кантрольную гульню перад стартам у айчыннай найвышэйшай лізе-2025.
На стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А адбудзецца паядынак з "Маладзечна-2018". Пачатак у 12.00. Уваход вольны.
Нагадаем, што матчам з гэтай камандай падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адкрылі спарынг-праграму года. І тады ўзялі верх — 2:1.
На нашым клубным Youtube-канале запланаваны жывы эфір сустрэчы.