ВЫКЛІК У ЗБОРНУЮ БЕЛАРУСІ U19

Зборную нашай краіны, укамплектаваную футбалістамі не старэйшымі за 2007 год нараджэння, чакаюць выязныя кантрольныя паядынкі з равеснікамі с Кіпра.
Спарынгі запланаваны на 20 і 23 сакавіка, а да таго — 15-га — падначаленыя Сяргея Сасноўскага згуляюць у сталіцы з пінскай "Хваляй" (Д2).
Запрашэнне для падрыхтоўкі да гэтых матчаў атрымаў квартэт прадстаўнікоў мінскага "Дынама": абаронцы Павел АПЯЦЁНАК, Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, Глеб СЕРАДА, а таксама хаўбек Ягор МОЎЧАН.