ВЫБЯРЭМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У ЛЮТЫМ-САКАВІКУ!

У афіцыйнай групе дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі ў сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" пачалася апытанка па вызначэнні MVP у складзе мінскага "Дынама" па выніках пары стартавых гульнявых месяцаў 2025 года.
Выбіраць належыць сярод пяці кандыдатаў. У спісе абаронцы Раман БЕГУНОЎ і Вадзім ПІГАС, хаўбекі ПЕДРА ІГАР, Максім МЯКІШ і Яўген ШАЎЧЭНКА.
Пераможцу намінацыі ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
У лютым і сакавіку падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі двойчы змагаліся з "Нёманам" (2:0, 0:2), адолелі "Смаргонь" (1:0) і не высветлілі мацнейшага ў супрацьстаянні з "Тарпеда"-БелАЗам (0:0).