ВОСЕМ ГУЛЬЦОЎ "ДЫНАМА"-БДУФК — У ДАПАМОГУ ЗБОРНАЙ WU19

Зборная нашай краіны, укамплектаваная дзяўчатамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, на наступным тыдні возьме курс на Італію, дзе прыме ўдзел у паядынках групы 4 дывізіёна А адборачнай кампаніі EURO’2025 WU19. За адзіную пуцёўку ў фінальны турнір належыць змагацца з гаспадынямі квартэту (2 красавіка), равесніцамі з Швецыі (5-га) і Славакіі (8-га).
З 20 футболістак, на якіх разлічвае трэнерскі штаб, адразу восем прадстаўляюць "Дынама"-БДУФК: абаронцы Ангяліна ВАШЧУК, Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Аляксандра ТАРАДУДА, хаўбек Вераніка КАЛЮТА, нападнікі Віялета ВАЦУРА, Ганна ПУЦЫКОВІЧ, Ганна СІНЯЎСКАЯ.