ВАСІЛЬ ЧАРНЯЎСКІ АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ "СЛУЦКУ-2024"

Футбаліст "бела-сініх" Васіль ЧАРНЯЎСКІ да сканчэння гэтага сезона будзе выступаць на правах арэнды за "Слуцк-2024".
Для маладога флангавага абаронцы гэта першы такі вопыт. Адзіны паядынак у форме нашага асноўнага склада выхаванец клубнай Акадэміі правёў крыху больш за тры месяцы таму — на выездзе супраць "Смаргоні" ў межах элітнага дывізіёна. Прыняў удзел у 19 матчах за "Дынама-Мінск"-2 (7 галявых пасоў). Восем разоў выходзіў на поле ў Юнацкай лізе УЕФА (1 асістэнцкі бал).
Зычым Васілю паспяхова справіцца з новым выклікам у кар’еры!