У ЖОДЗІНА ЗГУЛЯЕМ 30 САКАВІКА

Адразу пасля стартавага тура чэмпіянат краіны-2025 у элітным дывізіёне бярэ паўзу працягласцю амаль у два тыдні, выкліканую матчамі зборных.
А потым прыхільнікаў беларускага футбола чакае звышцікавы паядынак — мінскае "Дынама" адправіцца ў госці да "Тарпеда"-БелАЗу.
Канкурэнты ў барацьбе за самыя высокія месцы пазмагаюцца ў нядзелю, 30 сакавіка, у Жодзіна, на стадыёне "Тарпеда". Пачатак у 14.45.