ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ КРАІНЫ

У сакавіку галоўную футбольную каманду Беларусі чакаюць выязныя кантрольныя паядынкі: у чацвер, 20-га, — з супернікамі з Таджыкістана, у аўторак, 25-га, — з азербайджанцамі.
Удзел у спарынгах могуць узяць тры мінскія дынамаўцы: абаронцы Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, для якога гэты выклік стаў першым з 2018 года, і Вадзім ПІГАС, а таксама хаўбек Мікіта ДЗЕМЧАНКА.
Нацыянальная зборная нашай краіны рыхтуецца да адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2026, якая стартуе ў верасні.
Фота: vk.com/belarusff