ШЫМАКОВІЧ І ЦАПЯНКОЎ — У МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ

Зборная нашай краіны, сфармаваная з футболістаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, у хуткім часе згуляе два спарынгі. У пятніцу, 21 сакавіка, належыць змагацца з равеснікамі з Паўночнай Македоніі, у аўторак, 25-га, — з камандай Турцыі U21.
У спіс вызваных да падрыхтоўкі да матчаў ёсць пара прадстаўнікоў "бела-сініх" — брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ.
У абойме таксама Васіль Чарняўскі і Арцём Сакалоўскі, якія былі аддадзены мінскім "Дынама" ў арэнду ў "Слуцк-2024".
У верасні моладзевая зборная Беларусі пачне выступленні ў кваліфікацыі профільнага EURO’2027.