СА "СМАРГОННЮ" СУСТРЭНЕМСЯ 16 САКАВІКА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла расклад матчаў 1-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
"Бела-сінім" належыць стартаваць у нядзелю, 16 сакавіка, у родных сценах — супраць "Смаргоні".
Гульня адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Пачатак у 17.00.