РЭЗЕРВІСТЫ САСТУПІЛІ НА СЯМАШКА

Кантрольны матч
ЭНЕРГЕТЫК-БДУ (МІНСК, Д3) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК, Д2) — 2:1 (1:1)
МІНСК. 22 сакавіка. Стадыён РЦАР БДУ. Пачатак у 11.00.
ДЫНАМА-БДУФК: Ярашэвіч (к) (Александровіч, 46), Бейня (Каняхін, 46), М.Чарняўскі, Ваўрынюк, Серада, Дзегцярэнка (Кібак, 63), Адамовіч (Іванюковіч, 71), Бекарэвіч (Лісоўскі, 46), Заблоцкі (Тарасян, 63), Луцковіч (Самуйлік, 63), Васкабойнікаў (Ісачэнка, 71).
ГАЛЫ: 1:0 — (5). 1:1 — Луцковіч (12). 2:1 — (70).
Гэты спарынг стаў заключным для падначаленых Вячаслава Гярашчанкі перад стартам у першай лізе чэмпіянату Беларусі-2025.