РЭЗЕРВІСТЫ "БЕЛА-СІНІХ" ПАЗМАГАЮЦЦА З "ОРШАЙ"

Чарговую старонку ў спарынг-праграму рыхтуецца ўпісаць "Дынама"-БДУФК, якому ўжо праз два тыдні стартаваць у першай лізе чэмпіянату Беларусі-2025.
У суботу, 15 сакавіка, падначаленыя Вячаслава Гярашчанкі ў родных сценах прымуць "Оршу" (Д2). Супернікі пазмагаюцца на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 15.00. Уваход вольны.
Адзначым, што гэты матч акажацца для нашага моладзевага складу ўжо дзявятым кантрольным у годзе.