ПІГАС І ДЗЕМЧАНКА ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЛІ Ў ПАЯДЫНКУ Ў ДУШАНБЭ

Завершана кантрольная гульня нацыянальных зборных Таджыкістана і Беларусі. Госці святкавалі буйную перамогу — 5:0, прычым усе мячы забілі пасля перапынку.
На поле Рэспубліканскага стадыёна ў Душанбэ выйшлі два футбалісты мінскага "Дынама". Абаронца Вадзім ПІГАС адпрацаваў ад званка да званка, хаўбека Мікіту ДЗЕМЧАНКУ замянілі на 73-й хвіліне.
У аўторак, 25 сакавіка, галоўную каманду нашай краіны чакае яшчэ адзін спарынг — з азербайджанцамі ў Баку.
Фота: t.me/abffby