Наступны матч Нёман 5 красавіка (д) (19:45)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМОГА Ў СТАРТАВЫМ ПАЯДЫНКУ ЧЭМПІЯНАТУ!

16.03.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Найвышэйшая ліга

Матч 1-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — СМАРГОНЬ — 1:0 (0:0)
МІНСК. 16 сакавіка. Стадыён "Дынама-Юні". 1780 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Шыпіца, С.Фірыновіч, С.Гідрэвіч (усе — Гродна).
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Пігас, Калачоў, Бегуноў, Вакуліч, Бахар (Малашэвіч, 61), Мякіш, Грачыха (Гаўрыловіч, 82), Педра Ігар (Дземчанка, 76), Шаўчэнка, Бакіч.
Запасныя: Шпакоўскі, Каратай, Калінін, Сілінскі, Цапянкоў, Джыме, Варданян.
СМАРГОНЬ: Калтыгін, Яблонскі (к), Багдановіч, Дыяло, Фірсаў (Цішко, 80), Дайнэка (Мычэлкін, 57), Леўкавец, Ліхцін (Танкевіч, 80), Бамба, Маслоўскі (Ілік, 66), Слесарчук (Станкевіч, 66).
Запасныя: Азарка, Ролін, Глацько.
ГОЛ: 1:0 — Педра Ігар (70, пас — Пігас).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бамба (11), Вакуліч (37), Бахар (39), Дыяло (67).
ВЫДАЛЕННЕ: Калачоў (79).