Наступны матч БАТЭ 19 красавіка (д) (19:30)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМОГА НАД НАВАПАЛАЧАНКАМІ

27.03.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 3-го тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — НАФТАН (НАВАПОЛАЦК) — 2:0 (1:0)
МІНСК. 27 сакавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 17.00. 47 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Сакаловіч (Жодзіна), А.Слуцкая (Маркава), К.Вайніловіч (Гродна).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Капусціна, Гаршкова (Тарадуда, 84), Манюкова, Капыша (Пуцыковіч, 83), Калюта (Ціхамірава, 33), Чарлёнак, Піліпенка (к), Арцішэўская (Вацура, 33), Сіняўская, Харашчак (Вашчук, 83).
Запасныя: Залётава, Каліноўская.
НАФТАН: Прыходзька, Бабко, Станкевіч (к), Паслед (Камінская, 93+), Лявонава, Сідарчук, Коснікава, Лічманава, Ціхановіч, Немцава (Чадайва, 69), Завадская.
Запасныя: Цярэшчанка, Шамкова, Маркава, І.Палянская, Ралавец, Расулава, В.Палянская.
ГАЛЫ: 1:0 — Піліпенка (39, пас — Гаршкова). 2:0 — Піліпенка (73, пас — Ціхамірава).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Піліпенка (87).