ПЕДРА ІГАР — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 1-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла свой варыянт "каманды тыдня" па выніках стартавага гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
У ганаровую адзінадцатку быў уключаны адзіны прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў родных сценах зламіла супраціў "Смаргоні" — 1:0.
Адзначаным аказаўся бразільскі хаўбек ПЕДРА ІГАР — аўтар пераможнага гола на 70-й хвіліне.