ПЕДРА ІГАР — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ СА "СМАРГОННЮ"

У нядзелю, 16 сакавіка, "бела-сінія" стартавалі ў розыгрышы айчыннага элітнага дывізіёна-2025. І ў родных сценах узялі верх над "Смаргонню" — 1:0.
Па традыцыі, пасля кожнага дамашняга чэмпіянатнага паядынку найлепшаму гульцу ў складзе мінскага "Дынама" ўручаюць адмысловы прыз. Цяпер гэта мясны бокс ад надзейнага партнёра нашага клуба — Hopper.
Сёння лаўры MVP заканамерна прымерыў бразільскі паўабаронца ПЕДРА ІГАР, які забіў пераможны мяч на 70-й хвіліне.