ПАВЕЛ АПЯЦЁНАК — 184 ХВІЛІНЫ ЗА ЮНІЁРСКУЮ ЗБОРНУЮ

Юніёрская зборная нашай краіны, сфармаваная з футбалістаў не старэйшых за 2007 год нараджэння, правяла кантрольныя паядынкі на выспе Афрадыты.
У выязны спіс былі ўключаны прадстаўнікі мінскага "Дынама" — абаронцы Павел АПЯЦЁНАК і Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, а таксама хаўбек Ягор МОЎЧАН.
Адзначым, што падначаленыя Сяргея Сасноўскага вядуць падрыхтоўку да восеньскага выступлення ў кваліфікацыі профільнага чэмпіянату Еўропы-2026.
20.3. КІПР U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 1:1 (АПЯЦЁНАК быў заменены на 85-й хвіліне, МОЎЧАН уступіў у гульню на 57-й, ЛЕАНЦЮК — на 67-й)
23.3. КІПР U19 — БЕЛАРУСЬ U19 — 1:2 (АПЯЦЁНАК адпрацаваў ад званка да званка, МОЎЧАН выйшаў на поле на 66-й хвіліне, ЛЕАНЦЮК — на 90-й)