ПАКУПАЙЦЕ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ — І ВЫЙГРАВАЙЦЕ!

На кожным дамашнім матчы "бела-сініх" сваіх уладальнікаў чакаюць выдатныя прызы.
У нядзелю на коне будуць стаяць:
- чэмпіёнская майка-2024
- байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline
- мясны бокс ад Hopper
Умовай удзелу ў розыгрышы з’яўляецца набыццё афіцыйнай матчавай праграмкі ў намёце, размешчаным справа за ўваходам на тэрыторыю арэны.
Нагадаем, што 16 сакавіка падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі стартуюць у беларускай найвышэйшай лізе-2025 супрацьстаяннем са "Смаргонню". Месца сустрэчы — стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 17.00.