НАША МОЛАДЗЬ ЗГУЛЯЕ З "ЭНЕРГЕТЫКАМ"-БДУ

Заключны кантрольны паядынак у межах гэтай перадсезонкі "Дынама"-БДУФК правядзе за тыдзень да старту ў першай лізе чэмпіянату краіны-2025.
У суботу, 22 сакавіка, падначаленыя Вячаслава Гярашчанкі пазмагаюцца на выездзе з "Энергетыкам"-БДУ (Д3). Гульня адбудзецца на стадыёне РЦАР БДУ па вул. Сямашкі, 13 і пачнецца ў 11.00.