МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД СТАРТУЕ НА "ЮНІ", АЛЕ Ў ГАСЦЯХ

У Магілёве завершана лёсаванне другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату Беларусі-2025.
"Дынама"-БДУФК належыць стартаваць супрацьстаяннем са сталічным "Юні Ікс Лабс" на родным "Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Праўда, матч, які пройдзе ў прамежак з 28 па 30 сакавіка, носіць для "бела-сініх" статус гасцявога, паколькі на нашым стадыёне супернікаў плануе прымаць і абсалютны дэбютант турніру.
Праз тыдзень падначаленых Вячаслава Гярашчанкі чакае ўжо паўнавартасны дамашні паядынак — 4-6 красавіка з АБФФ U19.