МІКІТА ДЗЕМЧАНКА ЗАБІЎ ПЕРШЫ МЯЧ ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ

Галоўная каманда нашай краіны паспяхова адкрыла гульнявую праграму года — узяла верх у пары кантрольных супрацьстаянняў. Пасля разгрома супернікаў з Таджыкістана (5:0) здарылася заслужаная перамога ў Азербайджане.
На полі "Банк Рэспубліка Арэны" ў наваколлі Баку выйшлі тры футбалісты мінскага "Дынама" — абаронцы Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ, Вадзім ПІГАС і хаўбек Мікіта ДЗЕМЧАНКА, які адзначыўся дэбютным голам за нацыянальную зборную.
25.3. АЗЕРБАЙДЖАН — БЕЛАРУСЬ — 0:2 (ГАЎРЫЛОВІЧ адпрацаваў ад званка да званка, ПІГАС быў узняты з лаўкі запасных на 59-й хвіліне, ДЗЕМЧАНКА — на 77-й, а на 78-й усталяваў канчатковы лік)
Фота: прэс-служба АБФФ