МАЦВЕЙ КАЛІНОЎСКІ АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ Ў "ОРШУ"

Нападнік рэзервовай каманды "бела-сініх" Мацвей КАЛІНОЎСКІ да сканчэння гэтага сезона будзе выступаць на правах арэнды ў складзе "Оршы".
Малады футбаліст у аналагічным статусе ў другой палове 2023-га абараняў колеры "Астраўца" (Д2; 14 матчаў, 3 галы + 2 выніковыя перадачы).
У мінулым годзе правёў за "Дынама-Мінск"-2 дзевяць паядынкаў у першай лізе (два асістэнцкіх балы).